А ПОТЫМ БУДЗЕ СУД
28 лютага 2006 г. Дацкая газэта "Information" паведамляе пра зварот Босьніі-Герцэгавіны ў Міжнародны Гаагскі трыбунал. Басьнійская дзяржава падае іск на Сэрбію, патрабуючы вялікіх кампэнсацыяў за масавыя забойствы басьнійскіх мусульманаў і шкоду, нанесеную краіну падчас сэрбскай агрэсіі супраць Босьніі-Герцэгавіны ў 1992-95 гг.
Наш камэнтар: Вось і настае час расплаты за злачынствы. Басьнійскія прадстаўнікі прастаўляюць факты забойстваў сэрбскімі карнікамі 200 тысячаў людзей і выгнаньне з роднай зямлі двух мільёнаў людзей. Яны патрабуюць прызнаць Сэрбію краінай-агрэсарам і пакараць дзяржаву-злачынца. Даўно пара! Як вядома, ваенным злачынствам няма тэрміну даўніны. Наперадзе працэсы, якія будуць ініцыяваць народы і дзяржавы супраць злачыннай расейскай імпэрыі. Расейскім імпэрыялістам усіх узроўняў прыйдзецца адказваць за злачынствы супраць чалавечнасьці, за разбурэньне каштоўнасьцяў і зьдзек з людзей. Вольная Беларусь таксама прад'явіць свой рахунак маскоўскаму монстру за ўсё: стагоддзі акупацыі і эксплюатацыі, зьнішчэньне нашых помнікаў культуры, забойства мільёнаў беларусаў, за разрабаваную акупантамі маёмасьць, за Чарнобыль. На лаве падсудных побач з маскоўскімі дзяржмафіёзамі абавязкава будуць сядзець шклоўскія сатрапы і іхныя лёкаі з псэўдаапазіцыі.
Юрка Марозаў, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ