“ВОБРАЗ ЖУДАСНАЙ ПРАЎДЫ”
У сувязі з прыняцьцем Дзярждумай РФ новага закону аб "барацьбе з тэрарызмам" аналітыкі робяць цікавыя назіраньні і высновы. Мы ўжо паведамлялі на старонцы pbpf.org пра драконаўскі, сапраўды тэрарыстычны зьмест законапраекту, які цяпер стаўся законам, прыняты амаль бяз зьменаў. Там пра ўсё: можна зьбіваць самалёты, на якіх адбыўся захоп закладнікаў (цяпер, страляючы па пасажырскіх самалётах можна выпрабоўваць новыя маскоўскія ракеты, а потым толькі заявіць, што там былі закладнікі), бамбаваць любую краіну сьвету і высаджваць там дэсант. Ёсьць і яшчэ адзін пункт: "Прэзыдэнт Расеі мае права перадаваць пад каманду ФСБ да аднаго палка арміі". З гэтага атрымліваецца, што толькі Пуцін і ніхто іншы можа рабіць такія перападпарадкаваньні ў сілавых структурах. Такі эпізод адбыўся, як вядома, у Беслане, дзе ФСБ ўзяла на сабе камандваньне над танкавымі часткамі і загадала страляць па дзецях, якія знаходзіліся ў школе, з танкавых гарматаў і агнямётаў. А гэбоўцам такі загад мог аддаць толькі прэзыдэнт РФ — тов. Пуцін. Толькі тады гэта не было прапісана ў законе, а цяпер прапісана. Вось і афармляецца вобраз жудаснай праўды. Расеяй кіруе непасрэдны арганізатар масавага забойства дзяцей.
Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ