КЛОПАТ ПРА КРАІНУ ПАМІРЫЎ ІРАКЦАЎ

26 лютага 2006 г. Партугальская газэта "Diario de Noticias" дае рэпартаж з Іраку. Пасьля разбурэньня ў выніку бомбавага ўдару сьвяшчэннай шыііцкай мячэці ў г. Самара некалькі дзён у шматпакутнай краіне адбываліся пагромы і забойствы, шыіты помсьцілі сунітам і наадварот. Але шмат чаму навучыліся ўжо за гэтыя гады іракцы і іхнія лідэры. Учора акты гвалту раптам спыніліся, рэлігійныя і палітычныя лідэры шыітаў зьвярнуліся да народу з заклікамі да міру і згоды: "Гэта зрабіў агульны вораг шыітаў і сунітаў. Мы павінны жыць як адзіны ірацкі народ, суіснаваць у міры і братэрстве!"

Наш камэнтар: Людзі пасярод пажараў і разьні раптам спыніліся і пачалі паўтараць гэтыя словы (тэлеканалы паказалі гэтыя хвалюючыя сцэны, што разыграліся ў розных гарадах краіны). Арганізатары забойстваў у Іраку — Крэмль і Лубянка — ужо ўголас прадказвалі буйнамаштабную грамадзянскую вайну, новыя беды для амэрыканцаў і новыя нафтавыя прыбыткі для Масквы. Але жудаснае злачынства лубянскай агентуры пасьля кароткачасовага посьпеху правакацыі стала ацьверазьвяльным ударам для ірацкага народу. Рэлігійная і палітычная эліта краіны, мільёны простых людзей усё ясьней разумеюць, што тэрарыстычная вайна супраць Іраку вядзецца чужой сатанінскай сілай, якая спрабуе раскалоць нацыю па канфэсійнай прыкмэце і зьнішчыць краіну. Ірацкі ўрад заявіў, што ў адказ на гэтае злачынства ён актывізуе дзеяньні па хутчэйшаму ўсталяваньню структураў улады і стабілізацыі ў краіне. Калі гэтая праца будзе сапраўды завершана, то іракцы здолеюць злавіць злачынцаў і высьветліць, хто камандуе імі з Масквы.

Юрка Марозаў, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ