КУЛЬТУРА І МЭНТАЛЬНАСЬЦЬ

23 лютага 2006 г. Партугальская газэта "Expresso" піша пра культурніцкую падзею ў Джакарце. Улады Інданэзіі надалі статус "помніка культурнай спадчыны" будынку, у якім месьціцца амбасада Партугаліі ў гэтай краіне. На цырымоніі адкрыцьця мэмарыяльнай шыльды прадстаўнікі абодвух краінаў казалі пра неабходнасьць захаваньня помнікаў, якія сьведчаць пра даўнія партугальска-інданэзійскія сувязі.

Наш камэнтар: Вельмі адэкватныя паводзіны інданэзійскіх уладаў, якія за штодзённымі праблемамі ўмеюць падкрэсьліць важнасьць культурных кантактаў з іншымі краінамі і кажуць праўду пра ўзбагачэньне сваёй культуры тымі ж партугальцамі.

Ёсьць на экзатычным Усходзе яшчэ адна краіна, ад якой, аднак, не дачакаешся прызнаньня ўкладу замежных талентаў у цывілізатарскую справу. Паслухайце-пачытайце ленінградскіх экскурсаводаў і іншых спэцоў. Яны раскажуць вам пра "велікіх русскіх архітекторов Карло Россі, Доменіко Кваренгі, Тома де Томона і Монферрана с Растреллі" (прыезжыя архітэктары, італьянцы і французы, якія сваімі пабудовамі вызначылі вобраз Пецярбурга). Паспрабуйце сказаць маскоўцам, што бацька касманаўтыкі Ціолковскій — гэта сын беларускага роду Цялкоўскіх. Яны замахаюць рукамі і закрычаць "анафема!" Сярод тысячаў і тысячаў замежных геніяў і талентаў, без якіх Расея засталася б дагэтуль ачмурэлым ад першабытнасьці кутком сьвету, пачэснае месца займаюць беларусы. Большасьць зь іх маскоўскія акупанты загналі ў свой рэйх прымусам, як гэта было падчас зьнішчальных расейскіх агрэсіяў 16-17 стагоддзяў. Некаторыя прыехалі да ўсходніх суседзяў самы, але хутка пераканаліся, што "православные едіноверцы" паводзяць сабе па-зьверску — ды кінуліся на ўцёкі. Дастаткова тут прыгадаць беларуса-першадрукара Івана Хведаровіча (Фёдарава), якому разьюшаны маскоўскі натоўп начале з бацюшкамі спаліў друкарню. Знакаміты царскі палац у Каломенскім пад Масквой, комплекс Круціцкага гарадка ў Маскве, знакаміты разны іканастас ("беларуская рэзь") Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра і іншыя разныя алтары ў Маскве, Смаленску, Пецярбурзе, мноства цэркваў і крэпасьцяў па ўсёй Расеі — творы беларускага генія. Ніводзін расейскі інтэлектуал не прызнае беларускага аўтарства гэтых шэдэўраў нават пад кітайскімі катаваньнямі. Такая ўжо натура ў гэтай публікі. Яны любяць хлусіць, на хлусьні пабудавана ўся іхная гісторыя і гісторыя культуры. Але няхай сабе гун жыве ў сваёй інтэлектуальнай кібітцы, урэшце гэта ягонае права. Самае галоўнае, каб пра сваю хвалу і славу ведалі мы, каб мы ганарыліся несьмяротным геніям свайго народу.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ