ТУРКІ ПАГРАЖАЮЦЬ ЗЬНІШЧЫЦЬ НЕМЦАЎ

22 лютага 2006 г. Нямецкая газэта "Die Welt" паведамляе пра падрыхтоўку вялікай дэманстрацыі турэцкімі нацыяналістамі. Цікава, што згаданыя нацыяналісты маюць нямецкія пашпарты і заклікаюць да "Паходу на Бэрлін", які мае адбыцца 18 сакавіка сёлета. Такім чынам яны зьбіраюцца адзначыць 85-я ўгодкі гібелі турэцкага вайскоўца і палітыка Талат-пашы. Гэты паша быў адным з галоўных арганізатараў генацыду армянскага народу (паўтара мільёна ахвяраў) рукамі турэцкіх карнікаў у 1915-16 гг. У сакавіку 1921 г. армянскі маладзён застрэліў ката падчас ягонага візыту ў Бэрлін. Турэцкія "дзеячы" плянуюць сабраць у свой "Паход" некалькі мільёнаў нямецкіх турак і ня толькі адзначыць згаданыя ўгодкі, але й пратэставаць таксама супраць нядаўняга рашэньня Бундэстагу асудзіць генацыд армянскага народу ў Турцыі. Лідэр асноўнай турэцкай экстрэмісцкай групоўкі Пэрынчык расказваў пра пляны на прэс-канфэрэнцыі ў адным з бэрлінскіх рэстаранаў. "Калі ўрад паспрабуе зьнішчыць нас, то мы зьнішчым вас..." — сказаў сярод іншага Пэрынчык. Яго, дарэчы, судзілі за экстрэмізм у Швейцарыі і трымалі ў турме нават у Турцыі. Але таварыш працягвае камфортна існаваць у Нямеччыне.

Наш камэнтар: Дагулялася Нямеччына з палітыкай "адкрытых дзьвярэй" і "шматкультурнасьцю". Ужо вырысоўваецца цікавы працэс: на Бэрлін зьбіраюцца маршыраваць мільёны нямецкіх турак. З часам насельніцтва ФРГ можа ператварыцца ў турэцкіх немцаў. Замест таго, аднак, каб займацца вырашэньнем гэтай праблемы, нямецкі эстэблішмэнт на працягу дзесяцігоддзяў гуляецца ў хаўрус з Масквой. З прускім імпэтам немцы прымерваюцца да Калініграду (Каралeўца), гандлююцца з маскоўцамі аб цане. Прапануюць Крамлю беларускіх і ўкраінскіх работнікаў (чытай, "рабоў") ды падзел сфэраў уплыву. А тым часам бэрлінскі турак кажа: "Мы вас зьнішчым..." А потым ідзе начаваць у сваю бэрлінскую кватэру. Каб жа ж партайгэноссэ пад свой расейскі гандль не прашляпілі б сваю Нямеччыну.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ