РАСЕЙСКІЯ ДЗЯРЖАЎНЫЯ ТЭРАРЫСТЫ ПАГРАЖАЮЦЬ ЗАБІЦЬ МІХАІЛА СААКАШВІЛІ
Грузінскі парлямант сёньня зьвярнуўся да ўсясьветнай супольнасьці з заклікам адрэагаваць адпаведным чынам на заяву дарадцы кіраўніка расейскай адміністрацыі Глеба Паўлоўскага, які, гаворачы пра палітыку грузінскага прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі, сказаў на тэлеканале НТВ, што "цана адной кулі нашмат таньнейшая за вайну". Сёньня ж расейскі бок, прадбачачы дзеяньні Грузіі, сам заявіў аб пераносе візыту грузінскага прэм'ер-міністра Зураба Нагаідэлі ў Маскву.
Старшыня камітэту міжнародных справаў грузінскага парлямэнту Катэ Габашвілі патлумачыў Радыё Свабода сутнасьць сёньняшняга звароту грузінскага парляманту з нагоды заявы Глеба Паўлоўскага:
Габашвілі: "Гэта наўпроставы заклік да тэрарызму, прапаганда гвалту. Гэта караецца паўсюль, у тым ліку і ў Расеі, і ў Грузіі.
Яго, канечне, ніхто не пакарае. Мы больш нічога ня будзем казаць. Проста папярэджваем нашых калегаў у парлямэнтах усяго сьвету, каб яны ведалі зь кім маюць справу".
"Рашэньне міждзяржаўных дачыненьняў шляхам фізычнай расправы, што ўласна і прапаноўвае Паўлоўскі — вельмі небясьпечны крок і патрабуе неадкладнага рэагаваньня з боку міжнароднай супольнасьці", гаворыцца ў заяве МЗС Грузіі.
Паводле радыё "Свабода"