ПАТАЛОГІЯ АСАДНІКАЎ

17 лютага паўнамоцны прадстаўнік Пуціна на Далёкім Усходзе Каміль Ісхакаў выступіў з палымяным заклікам да "соотечественіков за рубежом" (маюцца на ўвазе мільёны расейскіх асаднікаў, што атабарыліся па-за межамі РФ). Ісхак-хан прапануе ім засяляць сабой паўвыспу Камчатку. Праўда, ён сам прызнае, што "нужно ешчё много сделать там для налажіванія жізні". Як глыбакадумна сфармулявана! Кожны расеец ведае, што краіна камчадалаў і вулканаў надаецца на экстрэмальны турызм і іншыя экспэрымэнты. Вось паспрабуй цяпер вытурыць туды "соотечественіков" з эўрапейскай Рыгі, цёплага Крыму, з спальных кварталаў Менску. Яны будуць стаяць на сьмерць, як панфілаўцы, учапіўшыся ў асфальт не сваіх гарадоў. Для нармальнай этнічнай меншасьці лягічным манэўрам, каб пазьбегнуць запросінаў на камчацкія вулканы, была б дэманстрацыя ляяльнасьці краінам і народам, на зямлі якіх яны атабарыліся. А таксама засвойваньне дзяржаўных моваў і павага да мясцовых традыцыяў і каштоўнасьцяў. Расейская меншасьць нічога гэтага ня хоча і не прызнае. Яна не хавае нянавісьці да ўсяго латышскага, крымска-татарскага, украінскага і беларускага. Яна ня хоча інтэгравацца ў чужыя грамадзтвы і ўголас кажа: "Мы вам ешчё покажем..." Гэбэ карыстаецца гэтай публікай дзеля сваіх правакацыяў. Гэтая публіка паводзіць сабе такім чынам, што становіцца зразумелым — яна ня бачыць будучыні для сабе ў краінах, дзе атабарылася.

Юрка Марозаў, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ