НАМЭНКЛЯТУРНЫ САЛЯНА
13 лютага 2006 г. Аўстрыйская газэта "Die Presse" паведамляе пра пачатак дыпляматычнага круізу Хаўера Саляны па мусульманскіх краінах. Эўрачыноўнік, адказны за міжнародныя адносіны будзе спрабаваць гасіць канфлікт, што паўстаў пасьля хвалі блюзьнерскіх публікацыяў у заходнім друку.
Наш камэнтар: Беларусам і ўкраінцам добра вядомы гэты "пажарнік з Эўразьвязу". Сваю эўракар'еру Саляна пачаў рабіць пасьля сваіх "дасягненьняў" на гішпанскай палітычнай арэне, дзе ён актыўна душыў нацыянальныя рухі каталёнцаў і баскаў. У Брусэлі спатрэбіўся ягоны "творчы досьвед". Саляна апошнім з эўрапейскіх палітыкаў "заўважыў" нацыянальную рэвалюцыю, якая ўжо шэраг тыдняў разгортвалася на Украіне ў 2004-05 гг. "Пажарны" цярпліва чакаў, пакуль кучмаўскі рэжым завершыць выбарчую фальшыўку і аддасьць сваю краіну ў лапы Масквы. Саляна пасунуўся ў Кіеў выказваць пазыцыю Эўразьвязу толькі тады, калі стала канчаткова зразумела, што маскоўска-брусэльскі праект падзелу Эўропы пацярпеў фіяска на Майдане. Менавіта Саляна зьяўляецца непасрэдным начальнікам мітусьлівага Ганса Віка, які гробіў Беларускі Народны Фронт і арганізоўвае ўжо на працягу гадоў камфортнае існаваньне псэўдаапазыцыі ў Беларусі ды ў харусе з КГБ капае яму беларускай незалежнасьці. Вось такія "энтузіясты" зрабілі бліскучую кар'ерку ў кіраўнічых колах Эўразьвязу. Давядуць Эўропу да бяды гэтыя хітрамудрыя гандляры, для якіх народы зьяўляюцца выключна таварам на імпэрскім рынку.
Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ