ІНТЭРНЭТ-ФІРМЫ ЗДАЮЦЬ СВАІХ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
Як паведамляе польскі тыднёвік "Wprost" за 9 лютага, арганізацыя "Рэпарцёры бяз межаў" сьцьвярджае, што Інтэрнэт-гігант Yahoo прадставіў кітайскім уладам дадзеныя, якія прывялі да арышту пісьменьніка Лі Зхі.
Улады Кітаю, як паведамляе ВВС, затрымалі Лі ў 2003 г. за публікацыю ў Інтэрнеце тэкстаў, якія крытыкавалі карупцыю сярод чыноўнікаў. Лі засудзілі на 8 гадоў турмы.
Ужо ў мінулым годзе Yahoo абвінавачвалі ў перадачы Пэкіну інфармацыяў, якія прываялі да арышту рэпарцёра Шы Тао. Шы ў 2005 годзе атрымаў 10 гадоў пазбаўленьня волі. Як дадае ВВС, апрача Yahoo пра падобнае супрацоўніцтва з Пэкінам падазраваныя тры іншыя амэрыканскія Інтэрнэт-фірмы, такія як Microsoft, Gogle ды Cisco.
Зьміцер Гурневіч, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ