ЖЫЎ-БЫЎ КАРОЛЬ

9 лютага 2006 г. Гішпанская газэта "АВС" піша пра візыт Пуціна ў Мадрыд. Крамлёўца прыняў у сваім палацы кароль. З чаркай шампана Хуан-Карлас прамовіў тост. Сярод іншага манарх заявіў: "Расея павінна добра распараджацца сваім энэргетычным багацьцем, ад якога залежыць палітычная стабільнасьць часткі Эўропы...".

Наш камэнтар: Кароль выдаў усе таямніцы мадрыдскага двара. Трэба ж было ўзяць ды так ляпнуць прылюдна пра расейскую энэргетычную іголку, што тырчыць у адным месцы цэлага кантынэнту. Венцаноснаму прадстаўніку славутай манархіі нават ня сорамна прызнацца ў васальнай залежнасьці ад усходняга варвара. Дзе гонар вялікай нацыі, дзе тысячагадовая культура, дзе бачаньне рэчаіснасьці?! Аказваецца, калі раптам маскоўцы закруцяць вэнціль, то ад усяго гэтага застанецца пшык. Аказваецца, што няма альтэрнатывы стаяньню на каленах перад лубянскай імпэрыяй. Альтэрнатыва, зразумела, ёсьць, але толькі не для цяперашніх эўрамазгоў. Такі стан элітаў ня сьніўся эўрапейскім народам ад часу ўвіханьня чэмбэрленаў перад Гітлерам.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ