ЦЬВЯРОЗЫ ГОЛАС
5 лютага ў Мюнхэне прагучэў цьвярозы голас амэрыканскага палітыка. Сэнатар Джон Маккэйн заклікаў заходніх кіраўнікоў байкатаваць саміт "васьмёркі" найбольш эканамічна разьвітых краінаў, якія мае адбыцца сёлета ў Санкт-Пецярбургу. "Расея не зьяўляецца ні дэмакратычнай, ні эканамічна разьвітай краінай". — заявіў амэрыканскі сэнатар. Ён нагадаў таксама пра расейскі ціск на Грузію і Украіну, а таксама пра вайну ў Чачэніі. Заходнікі стаялі і слухалі яго, разьзявіўшы раты, нібыта чулі пра ўсё гэта ўпершыню. Сэнатару трэба было, мабыць, яшчэ ўшчыкнуць кожнага зь іх, каб яны выйшлі з палітычнай летаргіі ды пачалі адэкватна ўспрымаць рэчаіснасьць.
Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ