НАРОДНАЕ ГАЛАСАВАНЬНЕ РОБІЦЦА ДЛЯ ТАГО, КАБ СПЫНІЦЬ ФАЛЬСІФІКАЦЫЮ І ВЫКІНУЦЬ ЛУКАШЭНКУ З ВЫБАРЧАГА ПРАЦЭСУ

Прамаскоўская прапаганда паўтарае, што Зянон Пазьняк нібыта адмовіўся ад выбарчай кампаніі. Гэта няпраўда. Ні Пазьняк, ні Партыя БНФ не выходзілі з выбарчай кампаніі.

Пазьняк ішоў не выбірацца на прэзыдэнта ў лукашэнкаўскіх выбарах, але выступіў з плянам Народнага галасаваньня, каб спыніць фальсіфікацыі і выкінуць Лукашэнку з выбарчага працэсу. Рэальныя дэмакратычныя выбары прэзыдэнта — гэта другі этап.

Рэжым зразумеў рэальнасьць і небясьпеку Народнага галасаваньня і заявіў, што не прызнае сабраныя подпісы за Зянона Пазьняка. Гэтым самым З. Пазьняку не дазволілі легальна ўехаць у Беларусь. Але ўдзел З. Пазьняка ў выбарчай кампаніі і падрыхтоўка Народнага галасаваньня працягваецца. Цяпер ствараюцца структуры НГК і пашырыецца інфармацыя.

Усе на Народнае галасаваньне!

Інфармацыйная камісія.