ВОСЬ ШТО ЯНЫ ГАВОРАЦЬ

Кандыдат ад аб'яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч гэтак выказаў свае адносіны да фармаваньня грамадзкай камісіі па народным галасаваньні:

Мілінкевіч: "Ідэя сама па сабе вельмі цікавая. Я б за яе дзьвюма рукамі быў бы, калі б я верыў, што магчыма хаця б палову насельніцтва ўгаварыць гэта зрабіць. Паколькі мы ня можам, і будзе вельмі малая колькасьць людзей, гэта пашкодзіць агульнай справе... Мы ж кажам, што трэба ісьці на ўчасткі, трэба ўкінуць бюлетэнь абавязкова, каб і камісіі ўбачылі, што на самой справе ёсьць, гэта таксама ў іх будзе дэпрэсію выклікаць. Шкада, што мы часам у аблоках лятаем, а не па зямлі ходзім".

Іншы патэнцыйны кандыдат на выбарах 19 сакавіка, лідэр БСДП "Грамада" Аляксандар Казулін таксама ў прынцыпе станоўча ацэньвае ідэю народнага галасаваньня, але ня верыць у ягоны посьпех:

Казулін: "Галоўнае, каб людзі разумелі, што да чаго, і добра, калі да іх будзе даносіцца інфармацыя, што Лукашэнка нелегітымны, аб тым, што ён парушыў Канстытуцыю, пра што сёньня ніхто не ведае. Таму, канешне, я да гэтай ініцыятывы стаўлюся нармальна, толькі трэба глядзець, які будзе вынік. Я проста зьдзіўляюся, наколькі ў нас цягам апошніх 15 гадоў была віртуальная палітыка".

Паводле Радыё "Свабода"