ЗЬВЕСТКІ З РАСЕІ

У пасёлку Кедроўка Свярдлоўскай вобласьці пачаўся шум. Мясцовы жыхар даведаўся, што ўлады пахавалі ягоную сястру у безыменнай магіле (такая цяпер там практыка) і пайшоў на могілкі пашукаць яе. Разам з сястрой ён знайшоў яшчэ кучу мяшкоў з непахаванымі трупамі людзей, што былі прывезеныя з раённага морга і скінуты на могілках яшчэ ў сьнежні. Магілы прадстаўнікі ўладаў капаць не захацелі, бо "быў мароз". Так амаль два месяцы і праляжалі гэтыя непахаваныя трупы. Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу. Толькі тыя, хто ведае Расею, такім эпізодам не зьдзіўляюцца.

Спэцслужбы Украіны (СБУ) затрымалі ў аэрапорце Сімфэропаля маскоўскага "палітоляга" К. Фралова, пасадзілі на самалёт і накіравалі назад у Расею. Яны таксама паведамілі, што Фралову забаронены ўезд на тэрыторыю Ураіны на два гады за "распальваньне этнаканфэсійнай варожасьці паміж вернікамі". Лубянскі "праваслаўны" актывіст рэгулярна езьдзіў па Украіне і падбухторваў насельніцтва супраць украінскай дзяржавы ("учіл любіть Росіію"). У Беларусі на такіх не хапіла б не тое што аднаго самалёта, а й некалькіх цягнікоў.

Янка Базыль, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ