ШУКАЮЦЬ ШЭЙХА

29 студзеня 2006 г. Французкая газэта "Le Figaro" піша пра дзеяньні бэльгійскай паліцыі. Учора яна правяла скаардынаваную акцыю супраць кватэраў і цэнтраў, дзе атабарыліся ўсходнія экстрэмісты. Шукалі галоўнага зь іх — "шэйха Басама". Гэты аўтарытэт жыве ў Бэльгіі з 1992 г., езьдзіць па ўсёй Эўропе і паўсюль выступае з палымянымі праклёнамі Захаду, які "трэба зьнішчыць". Шэйха не знайшлі, зрабілі 17 ператрусаў, паганялі дробную рыбку. Францыя даўно патрабуе ад бэльгійскіх уладаў выдачы ёй гэтага Басама. Бэльгійцы ня рупіліся да апошняга часу.

Наш камэнтар: Усё гэта падобна на фантастыку. Пра бэльгійскую дурноту і "лібэралізм" ведаюць гэбісты і жулікі на ўсёй постсавецкай прасторы. Ведаюць, што ў маленькім каралеўстве можна круціць любы гэшэфт і заставацца беспакараным. Вядома, што сярод легіёнаў гэбоўскай агентуры, крымінальнікаў і шукальнікаў бесклапотнага жыцьця ў Бэльгіі атабарыліся сотні псэўдапалітычных імігрантаў з Беларусі. Сярод іх ўжо губляюцца нармальныя беларусы. Ужо цяжка разабрацца, хто зь іх сапраўды ўцёк ад рэжыму, хто засланы ў Бэльгію лубянскай канторай, а хто проста па сваёй хітрамудрасьці. Усе прадставілі зьляпаныя Хартыяй, Вінцучком ды Лябедзькам даведачкі, пра тое, што яны — "ахвяры дыктатуры Лукашэнкі". Гэтыя "палітуцекачы" пад камандай псэўдаапазіцыі зрэдку стаяць з плякатамі каля сядзібы Эўразьвязу — "где Гончар?", ці за "Мілінкевіча". Пастаяць гадзінку-другую, і на гэтым канчаецца іхняя палітычная дзейнасьць. Зноў вяртаюцца да сваіх інтарэсаў.

Юрка Марозаў, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ