ЗНОЎ АРЫШТАВАНЫ КІРАЎНІК ІНІЦЫЯТЫЎНАЙ ГРУПЫ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА

25 студзеня каля 15:00 міліцыя зноў арыштавала сп. Сяргея Папкова, кіраўніка ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка. Сп. Папкоў распаўсюджваў інфармацыю пра Народнае галасаваньне на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Затрыманьне праводзіў старэйшы сяржант міліцыі Сяргей Зянковіч, ён даставіў сп. Папкова ў пастарунак міліцыі і заявіў, што "выконвае вышэйшы загад". А 15:30 быў затрыманы і дастаўлены ў той жа пастарунак сп. Анатоль Талкачоў, сябра ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка. Антызаконныя дзеяньні рэжыму супраць сяброў ініцыятыўнай групы сьведчаць пра адносіны рэжыму да выбарчай кампаніі і да Закону. Рэжым імкнецца запалохаць сяброў ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка і спыніць распаўсюджваньне інфармацыі пра Народнае галасаваньне, у законнасьці і эфэктыўнасьці якога пераконваецца ўсё больш людзей. Аднак, рэпрэсіямі ня ўдасца спыніць сяброў ініцыятыўнай групы, якая працягвае сваю працу.

Інфармацыйная камісія КХП-БНФ