ЖУРНАЛІСТ АД ЖУРНАЛІСТА РОЗЬНІЦЦА
23 студзеня 2006 г. Швэдская газэта "Dagens Nyheter" піша пра справаздачу Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў. Фэдэрацыя паведаміла, што за мінулы год у сьвеце загінула 150 журналістаў. 89 зь іх былі забітыя, 61 загінуў ў няшчасных выпадках і пры выкананьні абавязкаў ў зоне катастрофаў. Найбольш небясьпечнай краінай былі Філіпіны, дзе загінула 10 рэпарцёраў.
Наш камэнтар: Мы радыя, што Беларусь зьяўляецца самым бясьпечным полем дзейнасьці "русской журналістікі РБ" (інакш не выпадае называць групоўку пад тытулам БАЖ, якая камфортна існуе ў Менску пад кіраўніцтвам Ж. Літвіной). А што, дастаткова ўдаваць служэньне праўдзе, пішучы пра подзьвігі падстаўной псэўдаапазыцыі, распрацаваныя разам з рэжымам і ягонымі спэцслужбамі. Можна нават часам "пожуріть" Лукашэнку (але абавязкова падкрэсьліць, што ён — незалежны палітык і Масква тут ні пры чым). Міжнароднай журналістыкі як такой сярод гэтай публікі мы не назіраем. Усё местачкова-калгаснае, інтэлектуальна недалёкае, моваў ня ведаюць. А колькі зь іх ганарацца тым, што ня ўмеюць размаўляць і пісаць па-беларуску! Затое яны зьбіраюцца жыць бясьпечна і доўга. Яны так прызвычаіліся хлусіць, выслужвацца перад начальствам, блюзьнерыць і халтурыць, што нармальна працаваць ва ўмовах Беларусі, вызваленай ад прамаскоўскай дыктатуры, проста ня здолеюць (ды й каму патрэбныя будуць гэтыя абваляныя ў пер'і хлусьні "спэцработнікі"). Дэмакратычнай Беларусі спатрэбяцца маладыя журналісты, не разбэшчаныя, духоўна ня зьнішчаныя падстаўной публікай з БАЖу і ягонымі традыцыямі. Таму хочацца сказаць тым, хто абраў гэтую прафэсію: юнакі і дзяўчаты, не бярыце прыклад з гэтых гэбоўскіх "мэтраў", засвойвайце асновы сапраўднай журналістыкі, якая ёсьць майстэрствам інфармацыі і адным з творчых жанраў. Разам расчысьцім завалы хлусьні, будзе шмат працы на Беларусі і ва ўсім сьвеце.
Юрка Марозаў, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ