ЛУБЯНСКАЯ ДЭМАКРАТЫЯ

Пракуратура расейскага гораду Ніжні Ноўгарад 18 студзеня запатрабавала прызначыць пакараньне ў 4 гады турэмнага зьняволеньня для праваабаронцы Станіслава Дзьмітрыеўскага, рэдактара газэты "Право-защита". Яго арыштавалі яшчэ ў студзені 2005 г. пасьля публікацыі ў газэце тэкста Звароту лідэраў змагарнага чачэнскага народу Аслана Масхадава і Ахмада Закаева да Эўразьвязу і расейскага народу. Вядома, што ў Звароце быў заклік да спыненьня ваенных дзеяньняў, да мірных перамоваў і ўлагоджваньня канфлікту шляхам міжнароднай канфэрэнцыі. За "злачынную" публікацыю "злачыннага" Звароту (што пракуратура кваліфікуе як "распальваньне міжнацыянальнай варожасьці") праваабаронцу пагражае турма.

Янка Базыль, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ