БЯСПРЫНЦЫПОВАСЬЦЬ
Як паведамляе інфармацыйны партал KavkazCenter.com, у бліжэйшыя дні, на тэрыторыі Швэцыі, у раёне горада Бодэн, пачынаюцца сумесныя швэдска-расейскія вайсковыя вучэньні, пад кодавай назвай "Сьняжынка". З расейскага боку у вучэньнях прыймае удзел так званая "138-я мотострелковая бригада Ленинградского военного округа".
Узгаданая брыгада прымала непасрэдны удзел у ваенных дзеяньнях на тэрыторыі Ічкерыі і знаная сваёю садысцкай жорсткасьцю і разбоямі у адносінах да мірнага насельніцтва. На яе рахунку зьнікненьні людзей, забойствы, зьдзекі ды катаваньні. Пералічаныя факты зафіксаваныя у шматлікіх справаздачах міжнародных праваабарончых арганізацыяў, у тым ліку арганізацыі "Мэмарыял".
Швэдзкі ўрад называе гэта мерапрыемства "міратворчай апэрацыяй", а расейскі бок — "антытэрарыстычнымі вучэньнямі".
"Швэдзкі Гэльсынскі Камітэт" і "Усходняя група за дэмакратыю і правы чалавека" моцна скрытыкавалі урад Швэцыі за супрацоўніцтва з расейскімі вайсковымі злачынцамі. Пра гэта паведамляе газэта Svenska Dagbladet.
Міністр абароны Швэцыі Лені Б'ёрклунд лічыць гэтыя "вучэньні" "прагрэсам швэдзка-расейскіх стасункаў".
Аднак падобнае супрацоўніцтва пярэчыць таксама дэклярацыям абароны правоў чалавека за прыярытэт зьнешняй палітыцы Швэцыі, што, дарэчы, адлюстравана у пастанове ўраду "Правы чалавека у швэдзкай зьнешняй палітыцы", якая былы прынятая ў лістападзе 2003 г.
Зьміцер Гурневіч, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ