УКРАІНСКІ ДРУК

"Сьвядомаю дэзінфармацыяй і інфармацыйнай правакацыяй" — назваў міністр замежных справаў Украіны Васіль Філіпчук заяву кіраўніцтва Чарнаморскага флёту Расеі пра "незаконны захоп 13 студзеня ялтынскагя маяка супрацоўнікамі украінскага дзяржпрадпрыемства "Дзяржгідраграфія".

Пра гэта заяўлена у прэс-службе ўкраінскага зьнешнепалітычнага ведамства. Кіраўнік прэс-службы заявіў, што адпаведна міжнароднай дамове паміж Украінаю і Расеяй пра ўзаемнае прызнаньне правоў і рэгуляваньня аб'ектаў уласнасьці ад 15 студзеня 1993 г. расейскі бок прызнаў права ўласнасьці Украіны на ўсе аб'екты СССР, якія разьмешчаныя на тэрыторыі ўкраінскай дзяржавы. Да таго ж нормы міжнароднага марскога права, ускладаюць адказнасьць за гідраграфію на тую дзяржаву, у тэрытарыяльных водах якой адбываецца суднаплаўства.

МЗС Украіны заявіла, што ўсе аб'екты навігацыйна-гідраграфічнай забясьпекі на марскім узьбярэжжы Крыма, разам з маяком Ялцінскага марскога гандлёвага порту зьяўляюцца ўласнасьцю Украіны.

У сваю чаргу ЧФ РФ нават не думае іх пакідаць.

Зьміцер Гурневіч, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ