МОВА — ЧАЛАВЕК

Мовазнаўца Адальстэн Давідсон лічыць, што моўны узровень маладых Ісландцаў сыстэматычна пагаршаецца і ёсьць патрэба абавязковай рэформы мэтодыкі навучаньня ісладзкай мовы ўжо на ўзроўні пачатковых школ — перадае ісландзкая газэта "Morgunblaðið". Моладзь у Ісландыі ня толькі мае з кожным разам бяднейшы слоўнікавы запас, але таксама граматыка, якую яны ўжываюць, мае шмат памылак. Адальстэн лічыць, што трэба ня толькі павялічыць колькасьць гадзінаў навукі мовы, але таксама і больш яе ўразнастайніць. Асноўнай праблемай Адэльстэн лічыць памяншэньне традыцыі чытаньня кнігаў. Напрыклад ісландзкія ліцэалісты не хочуць чытаць саг, бо мова, якой яны пісаліся, ім цяжка зразумелая. Навукоўца сьцьвярджае, што належыць аднавіць выдаваньне старых, клясычных твораў, арганізоўваць акцыі, якія б схілялі дзяцей і моладзь да чытаньня, а настаўнікі мусяць задаваць вучням больш пісьмовых працаў.

Зьміцер Гурневіч, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ