БЕРАЖЭМ СВАЁ

15 студзеня 2006 г. Нарвэжская газэта "Dagbladet" піша пра ўрачыстае адкрыцьцё ў паўночнай краіне Года Ібсэна. Інаўгурацыя адбылася ў ратушы Осла. Вялікі нарвэжскі драматург Гэнрык Ібсэн (1828-1906) — гонар нарвэжскага народу. Ягоныя п'есы ставяць ва ўсім сьвеце, таксама ў Беларусі. Да стагоддзя ягонай сканчыны ў Осла адбыўся адмысловы тэматычны мэмарыяльны вечар, прысьвечаны жаночым вобразам творчасьці генія. Былі запрошаны ўсе актрысы, якія ў розны час ігралі гераінь Ібсэна, а таксама каралева Нарвэгіі Соня. Цэлы год па ўсёй краіне будзе працягвацца сэрыя культурніцкіх мерапрыемстваў, прысьвечаных Ібсэну і ягонай эпоcе.

Наш камэнтар: У параўнаньні з паўнакроўным і натуральным культурным жыцьцём нарвэжцаў і іншых цывілізаваных народаў тое, што адбываецца ў Беларусі, можна вызначыць як "пэрыяд акупацыйнай цемры". Шклоўская нікчэмнасьць і ягоныя прыхлябайлы зьдзекваліся зь вялікага Васіля Быкава да апошніх дзён ягонага жыцьця і спрычыніліся да яго хуткай сьмерці. Акупацыйны рэжым спрабуе растаптаць і прынізіць сьвятыя імёны і творы нашага народу. Замест роднай культуры рэжым навязвае нашым людзям чужынскі сурагат: расейскую папсу, маскоўскае агрэсіўнае хамства і калгаснае беспамяцтва пад маркай БССР. Абавязкам кожнага культурнага беларуса ёсьць натуральнае памкненьне адрынуць ад сябе гэтую акупанцкую навязьлівую лухту. Трэба любіць сваё, бараніць сваё, не дазваляць маскоўскім чужынцам бруднымі лапамі дакранацца да сьвятога.

Юрка Марозаў, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ