ГАЗАВАЯ ІКАЎКА
12 студзеня адбыўся чарговы акт газавай драмы (які ўсё больш набывае рысы трагікамэдыі), разыгранай Масквой. Армянскае кіраўніцтва таксама заявіла, што не зьбіраецца купляць расейскі газ па новай цане, выстаўленай нядаўна Крамлём — 110 даляраў за 1000 кубоў. Армяне таксама нагадаваюць, што ў дзейсных дамовах з Расеяй запісаны зусім іншыя цэны. Да таго ж, — кажа афіцыйны Ерэван усьлед за Украінай,— няхай Масква не забываецца пра сваю вайсковую базу на тэрыторыі Арменіі, за яе будзем тады браць аплату таксама па сусьветных цэнах. Найбольш кур'ёзным у гэтай справядлівай армянскай заяве ёсьць, аднак, згадка пра "саюзьніцкія адносіны паміж нашымі краінамі". Ёсьць нагода армянскаму кіраўніцтву лішні раз задумацца над тым, ці варта (як гэта было дагэтуль) накіроўваць карабель сваёй дзяржавы дакладна па курсе, носам у карму расейскага ледакола (ці дубалома).
Янка Базыль, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ