МЁРТВАЯ ВЫДУМКА

12 студзеня 2006 г. Дацкая газэта "Information" піша пра сустрэчу міністраў замежных справаў Нідэрляндаў Бэрнарда Бота і Аўстрыі (дзяжурнай па Эўразьвязе) Урсулы Пласнік. Нідэрляндскі міністар заявіў, што канстытуцыя Эўропы, супраць якой летась прагаласавалі народы Нідэрляндаў і Францыі, — "мёртвая і не паддаецца далейшаму абмеркаваньню".

Наш камэнтар: Лібэральна-сацыялістычныя мудрацы напісалі бясконцы (на 170 старонак) тэкст "пра ўсё". Толькі выкінулі са сваёй канстытуцыйнай выдумкі самае галоўнае — згадку пра Хрысьціянства, пра хрысьціянскую духоўнасьць і культурную традыцыю, на якой угрунтавана Эўропа. Мітусьлівыя выдумшчыкі хацелі пабудаваць агульнаэўрапейскі закон на бездухоўным прагматызме ды дэмагагічнай шматрасавасьці. Нават калі французы з галяндцамі "пракацілі" і не прынялі гэты праекцік, у Брусэлі працягвалі заяўляць, што "эўраканстытуцыю трэба прасоўваць далей" (хаця патрэбна была згода ўсіх 25-ці краінаў ЭЗ). Вось пра нязгоду з эўрачыноўнікамі і нагадаў лішні раз нідэрляндскі міністар. Годная пазыцыя, прынцыповыя паводзіны!

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ