РАЗГОРТВАЕМ ІНФАРМАЦЫЙНУЮ ПРАЦУ ПА НАРОДНЫМ ГАЛАСАВАНЬНІ

Паважаныя актывісты, тыя хто маюць кампутар, друкуйце і распаўсюджвайце ўлёткі пра Народнае Галасаваньне. Для друку налепак прыводзім ніжэй узор тэксту. На А4 памяшчаецца 4 асобнікі.

19 САКАВІКА 2006 г.
НАРОДНАЕ
ГАЛАСАВАНЬНЕ!

Паважаны Беларус, у гэты дзень зрабі так:

1. Лукашэнкаў бюлетэнь забяры з сабой, каб перадаць яго Нацыянальнай Грамадзкай Камісіі.

2. У выбарчую скрыню ўкінь ліст паперы, ў якім напішы прозьвішча кандыдата, за якога галасуеш. (Заўвага: можна ўкінуць любую паперку.)

Гэта законна і адпавядае Канстытуцыі.

Толькі так можна спыніць фальсіфікацыі і беззаконьне рэжыму!

Нацыянальная Грамадзкая Камісія