ТЫПОВЫ ПРЫКЛАД
7 студзеня 2006 г. Дацкая газэта "Politiken" піша пра судовы працэс у італьянскім горадзе Вітэрба. 70-гадовы Л. Кашолі падаў у суд на свайго равесьніка, які служыць каталіцкім сьвятаром. У свой час яны разам вучыліся ў каталіцкай сэмінарыі, але Кашолі "прозрел" і стаўся ваяўнічым атэістам. Цяпер ён патрабуе ад суда прызнаць, што "Хрыста не было, а рэлігія і Касьцёл ачмураюць людзей".
Наш камэнтар: У Эўропе актывізаваліся збачэнцы ўсіх відаў. Заходняя дэмакратыя зноў і зноў дэманструе сваю поўную бездапаможнасьць перад навалай дрэні. Вось і ў Вітэрба (на зямлі каталіцкай Італіі) суд прымае заяву ад ашалелага маразматыка, які раве — "Бога нет", замест таго, каб перадаць яго ў рукі санітараў. Як жа ж — "свабода слова" і "правы чалавека", і падтрымліваюць глум над сьвятым! Такое чамусьці немагчыма ў мусульманскіх краінах. Таму, хто там паспрабаваў бы блюзьнерыць на Бога, нявечыць рэлігійныя сьвятыні або таптаць Каран, не давялося б дачакацца працэсу. Людзі вельмі сурова спынілі б вырабляньні збачэнцаў. Таму ў параўнаньні з разбэшчаным Захадам на Усходзе людзі працуюць, нараджаюць шмат дзяцей, трымаюцца сямейных сувязяў, жывуць інтэнсіўным духоўным жыцьцём, умеюць ахвяравацца на нацыянальную і дзяржаўную справу (адным словам, уяўляюць сабой значна больш здаровую супольнасьць людзей). Беларусам трэба памятаць, што мы — эўрапейскі народ, ды толькі браць прыклад з жыцьцядайных, а не дурных тэндэнцыяў і традыцыяў Эўропы.
Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ