ПЕРАШКАДЖАЮЦЬ
"Месца каля ўнівэрсаму было ўзгоднена з міліцыяй і яна не перашкаджала ініцыятыўнай групе Аляксандра Мілінкевіча. А вось сябрам ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка, якія стаялі якраз насупраць, давялося спыніць сваю працу. Да іх падыйшлі міліцыянты і сказалі, што трэба ўзяць дазвол на збор подпісаў і паслалі іх шукаць нейкага маёра.
Тацяна: "Гэта парушэньне выбарчага кодэксу, бо я яму паказала пасьведчаньне, пашпарт. А ён замінае збору подпісаў. Міліцыянты перашкаджаюць зьбіраць подпісы, як толькі чуюць імя Пазьняка, адразу перашкаджаюць. Мы таксама ўчора стаялі і таксама перашкаджалі".
(ВЫТРЫМКІ З РЭПАРТАЖУ РАДЫЁ "СВАБОДА", 2 СТУДЗЕНЯ)