УКРАІНУ ШАНТАЖУЮЦЬ
1 студзеня 2006 г. Гішпанская газэта "АВС" паведамляе пра маскоўскі газавы ўльтыматум Украіне: "Падобна, што Крэмль імкнецца прынізіць Украіну і прадэманстраваць сваім грамадзянам, што ў пытаньні энэргэтыкі Расея трымае руку на вэнтылі". Гішпанская журналістыка адэкватна бачыць прычыну ўльтыматуму ў леташняй перамозе украінскай аранжавай рэвалюцыі. Паведамляе таксама, што Эўразьвяз падключаецца да расейска-украінскіх перамоваў.
Наш камэнтар: Нешта доўга спаў Эўразьвяз. Пуцін з газавай кодлай вырабляліся на вачах усяго сьвету над сувярэннай эўрапейскай дзяржавай, а эўрачыноўнікі пілі шампан. І вось 1 студзеня краіна-агрэсар распачала эканамічную вайну супраць Украіны. Брусэльцы маўчалі б і цяпер, але справа ў тым, што праз Украіну ідзе транзітны сібірскі газ у тую самую Заходнюю Эўропу. Яны вымушаны прадэманстраваць актыўныя дзеяньні. Можна сабе ўявіць, як яны будуць цяпер ціснуць на Украіну разам з "другом Путіным". А гішпанская журналістка пасьпяшалася ўжо паведаміць пра рост у апошні час папулярнасьці партыі Януковіча на Украіне. Як усё лягічна для заходнікаў, як усё ім адразу зразумела. Цяпер, аднак, усё залежыць ад украінскага народу, ад ягонай гатоўнасьці абараніць сваю дзяржаву і свабоду ад маскальскага агрэсара. Важна таксама паставіць на месца брусэльскіх жулікаў.
Юрка Марозаў, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ