ГНІЕНЬНЕ

31 сьнежня 2005 г. Швэдская газэта "Svenska Dagbladet" паведамляе, што ўчора на вуліцах Вены ўрэшце былі зьдзертыя вялікія плякаты з выявамі на тэму старшынства Аўстрыі ў Эўразьвязе, якое распачнецца 1 студзеня 2006 г. Пасьля агульнага абурэньня грамадзтва нават канцлэр Аўстрыі Шусэль вымушаны быў заклікаць гарадзкія ўлады зьняць парнаграфічныя плякаты. На двух кампазыцыях былі паказаныя аголеныя фігуры з карыкатурнымі тварамі Шырака, Буша і брытанскай каралевы, якія займаюцца групавым сэксам. На трэцяй сымвалы Эўразьвязу зьмешчаныя на жаночай бялізьне поўаголенай жанчыны ў ня менш гнюснай варыяцыі. Порнаплякаты былі разьвешаныя на вялікіх шчытах па ўсёй Вене (за кошт горада). Калі меркаваць па інтэрв'ю "мастакоў" (аўтараў брыдоты), гэтыя людзі этычна недаразьвітыя. Тым ня менш гарадзкія улады павесілі паскудства, будучы, відаць, цалкам нармыльнымі людзьмі (хаця, хто ведае...). Нават венскія дзеці адразу закідалі гэтыя "шэдэўры" сьнежкамі. А аўтары кампазыцыяў Карлас Айрэс і Таня Астоіч (чужынцы атрымалі тлусты эўраганарар, пералічаны за кошт аўстрыйскіх падаткаплацельшчыкаў) абураюцца ў сваю чаргу: "Гэта парушэньне свабоды слова, гэта — цэнзура... мы хацелі паказаць, што пакуль гэтыя займаюцца сэксам, усё ў Эўропе валіцца..." (Зьвярніце ўвагу на дэбільнасьць адказу; такое ўжо там звыкласьць.)

Наш камэнтар: Маладыя беларускія мастакі, якія наведалі заходнія акадэміі мастацтваў, паведамляюць, што большасьць з тамтэйшых студэнтаў ня могуць як сьлед нарысаваць чалавечую фігуру, але вельмі хваткія на розныя мадэрнісцкія выбрыкі з мэтай шакіраваць людзей. На Захадзе ўжо даўно склалася праслойка "эстэтствуюшчых", якая культывуе гнюснасьць па сіле духоўнага разбурэньня ня меншую (а можа і большую) за сацыялістычны рэалізм. Праслойка лезе паўсюль, распярэзана навязваецца людзям, выпрацоўвае сваю сістэму антыідэалаў. І, як бачым, пасьпяхова супрацоўнічае з Эўразьвязам (да першага сур'ёзнага супраціву нармальных людзей). Такая "эўропа" стварае ня меншую пагрозу для псіхікі маладых, чым расейская папса.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ