ПАЎТАРАЮЦЬ БРАХНЮ

27 cьнежня 2005 г. Гішпанская газэта "El Pais" піша пра заявы сьледчых на судзе па масаваму забойству ў Беслане. Карэспандэнт Р. Фэрнандэс цытуе сумнавядомага пракурора Шэпеля, які заяўляе, што дзяржаўныя ворганы і спэцслужбы не дапусьцілі "ніякіх памылак пры вызваленьні закладнікаў". Карэспандэнт паведамляе, аднак, таксама пра тое, што бацькі забітых дзяцей ня вераць гэтым заявам. Сярод трупаў знайшлі шмат абвугленых дзіцячых трупаў. Многія сьведчаць, што бачылі, як па школе вёўся агонь з танкавай зброі і агнямётаў.

Наш камэнтар: Больш за год амаль усе замежныя журналісты паслухмяна цытавалі крамлёўска-лубянскую брахню пра трагедыю ў Беслане. І цяпер яшчэ не самы дурны гішпанец паўтарае, што "тэракт у школе зьдзейсьніла група чачэнскіх тэрарыстаў" (Хаця вядома, што чачэнцаў у шматлікай групе амаль не было. Затое была вялікая група тэрарыстаў славянскага выгляду, якія размаўлялі між сабой на чыстай расейскай мове, а потым іх не знайшлі ні сярод трупаў, ні сярод жывых). Але ўжо няма той былой паслухмянай рэакцыі замежнікаў на прэс-рэлізы ФСБ. Эўрапейская публіка даведваецца ўсё больш пра жудасныя падрабязнасьці бесланскай трагедыі. Гэбэ ня ўдалася схаваць факт страляніны па дзецях з гарматаў і агнямётаў. З часам раскрыецца ўся праўда пра лубянскае злачынства паводле загаду Пуціна. Эўропа яшчэ жахнецца, глянуўшы проста ў твар маскоўскаму монстру.

Юрка Марозаў, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ