АФІЦЫЙНА ЗАРЭГІСТРАВАНАЯ ІНІЦЫЯТЫЎНАЯ ГРУПА ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА
Сёньня па пасяджэньні Цэнтральнай выбарчай камісіі, якое пачалося а 12 гадзіне, была афіцыйна зарэгістраваная ініцыятыўная група Зянона Пазьняка.
Папкоў: За гэтыя гады ўлады не зрабілі ніводнага кроку. Справа ў тым, што да гэтага часу пракуратурай прыпынена адкрытая бяз дай прычыны крымінальная справа супраць Пазьняка за артыкулы, якія надрукаваныя ў газэтах “Свабода” і “Пагоня”.
Адпаведныя дакумэнты для збору подпісаў будуць выдавацца ЦВК сёньня і заўтра. Збор подпісаў пачынаецца 29 сьнежня і заканчваецца 27 студзеня. Каб стаць кандыдатам у прэзыдэнты, прэтэндэнтам трэба сабраць 100 тысячаў подпісаў выбарнікаў.
Інфармацыйная камісія КХП-БНФ