У ПРАКУРАТУРУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ
тэл./факс: 261 36 74; тэл. 3 673155

У Пракуратуру Рэспублікі Беларусь

Заява

23 снежня сёлета сродкі масавай інфармацыі растыражавалі адмоўныя выказваньні старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Л. Ярмошынай штотыднёвіку “Обозреватель” адносна рэгістрацыі старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ грамдзяніна Рэспублікі Беларусь Зянона Пазьняка кандыдатам на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Выказваньні спн. Ярмошынай не адпавядаюць рэаліям, Рашэньню № Р-120/2001 Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь, маюць тэндэцыйны палітычны характар і зроблены відавочна з мэтай папярэдняга інфармацыйнага ўціску на сябраў ЦВК для прыняцьця незаконнага рашэньня.

Дзеяньні спн. Ярмошынай ёсьць злоўжываньне службовым становішчам, парушаюць артыкул 47 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь і патрабуюць рэагаваньня з боку Пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

Мы расцэньваем гэтае выказваньне, зробленае службовай асобай, якая займае пасаду кіраўніка Цэнтральнай выбарчай камісіі як знак таго, што кіруючы рэжым пры правядзеньні выбарчай прзыдэнцкай кампаніі гатовы пераступіць праз закон, мараль і элементарную прыстойнасьць. Мы лічым падобныя дзеяньні як праяву нэрвовай рэакцыі рэжыма на настрой беларускага грамадзтва абараніць незалежнасьць Беларускай дзяржавы, не дапусьціць чарговага злому канстытуцыйнага ладу Беларусі, уцягваньня Беларусі ў сфэру агрэсіўнай імпэрскай палітыкі Расеі.

Намеснік старшыні

Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

Ю. Беленькі