РАБЫ НА КАРАБЛІ

Прышлі зьвесткі з расейскага Сахаліну. 17 сьнежня тамака быў затрыманы рыбацкі карабель. Разам з кантрабандным грузам на караблі былі знойдзеныя 25 маладых украінскіх рабоў. Стала вядома, што на карабель іх завабілі абяцанкамі, а потым прымусілі цяжка працаваць за юшку і кавалак хлеба. Зьдзек з людзей працягваўся на працягу шасьці месяцаў. Калі рабы заяўлялі пратэст, іх зачынялі ў каютах і не давалі есьці. Калі ж ужо беларусы, украінцы і малдаване ўрэшце зразумеюць, што нельга верыць маскальскім абяцанкам і нельга працаваць на імпэрыю Зла?

Янка Базыль, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ