КАСЬЦЁЛ СУПРАЦЬ ЦЕМРЫ
23 сьнежня 2005 г. Гішпанская газэта "El Pais" паведамляе пра зварот гішпанскіх каталіцкіх біскупаў да грамадзтва і ўраду. "Плач бэтлеемскіх мацерак над забітымі дзецьмі зноў гучыць сёньня".-пішуць біскупы ў сваім звароце. Дзеяньні сацыялістычнага кіраўніцтва краіны яны параўноўваюць з панаваньнем Ірада, які загадаў забіць немаўлятак у родным горадзе Хрыста. Біскупы згадваюць "юрыдычныя практыкі апошняга часу, якія адмаўляюць жыцьцё". Маецца на ўвазе рэформа Грамадзянскага Кодэксу краіны, паводле якой з тэксту закону лібэралы выкінулі згадкі пра маці і бацьку, а таксама пра мужа і жонку. Зроблена гэта, каб даць афіцыйны дазвол збачэнцам на "шлюбны зьвяз" асобаў аднаго полу. Да таго ж біскупы выступаюць супраць эўтаназіі, поўнага дазволу абортаў і клянірваньня чалавека, называючы ўсё гэта антынатуральнай практыкай. Каталіцкія герархі завяршаюць свой патэтычны зварот пастырскім заклікам (які, зразумела, не спадабаецца бязбожнікам-сацыялістам): "Будзем жа казаць дзецям пра Езуса Хрыста!".
Наш камэнтар: Сьветлы і Боскі знак! У Эўропе разгортваецца новая Рэканкіста — адваяваньне кантынэнта ў цёмных сілаў, якія апанталі душы мільёнаў людзей. Не выпадкова, што крыжовая выправа ў абарону жыцьця і Хрысьціянсктва пачынаецца менавіта ў Гішпаніі — краіне спрадвечнай хрысьціянскай традыцыі і багацейшай культуры. Каталіцкі Касьцёл ізноў, як і ў даўнія часы, мабілізуе грамадзтва, прымушае супрацьпаставіцца маральнаму самаразбурэньню і заклікае гнаць ад сябе сатану.
Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ