УВАГА! ПРАВАКАЦЫЯ!
Па Беларусі і ў Сеціве сталі распаўсюджваць улётку нібыта ад імя Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ і ад майго імя з заклікам байкатаваць выбары. Гэтая ўлётка ёсьць фальшыўка, адлюстроўвае тыповую правакацыйную працу КГБ. Яе зьяўленьне сімптаматычнае. Рэжым баіцца масавага ўдзелу людзей у выбарах. Аферысты хочуць каб менш прышло на галасаваньне, тады лягчэй сфальсіфікаваць выбары і застацца беспакаранымі (як раней).
Памятайма пра гэта! Усе на выбары! Пасьля галасаваньня не разыходзіцца, а зьбірацца ў цэнтры сталіцы чакаць падліку галасоў. Той хто жыве бліжэй да Менску, — пасьля галасаваньня едзе ў Менск. Не падпускайце падстаўную публіку — калякіна-лябедзек-мілінкевічаў (яны зноў паехалі ў Маскву па ўказаньні). Гэта ня ёсьць людзі нацыянальнай ідэі. Такія не ствараюць дзяржавы, а толькі яе псуюць і прадаюць. Яны ўжо купіліся на падачкі і гранты. Такіх нельга дапускаць да ўлады. Інакш карупцыі ня будзе канца.
Сачыце за нашай старонкай www.pbpf.org; у бліжэйшы час будзе важнае паведамленьне.
22 сьнежня 2005 г.
Зянон Пазьняк
Правакатарам гэбэ засталося мала часу. Яны яшчэ ня ведаюць, што наперадзе. Адзіным для іх лягічным дзеяньнем, накіраваным на самазахаваньне, было б рашэньне стаць на бок беларускага народа.
Зянон Пазьняк