РАШЭНЬНЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

РАШЭННЕ

КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Аб прававой пазіцыі Канстытуцыйнага Суда адносна
выкарыстоўваемага ў артыкуле 80 Канстытуцыі Рэспублікі
Беларусь паняцця “грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які
пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь”

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшыні Канстытуцыйнага Суда Васілевіча Р. А., намесьніка Старшыні Марыскіна Л. У., суддзяў Бойка Т. С., Вараб’я Г. Л., Кенік К. І., Падгрушы В. В., Саркісавай Э. А., Філіпчык Р. І., Цікавенкі Л. Г., Шышко Г. Б., на падставе артыкулаў 7, 8, 40, 59, 116 і 137 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь разгледзеў запыт Цэнтральнай Каміссіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньню рэспубліканскіх рэферэндумаў аб пазіцыі Канстытуцыйнага Суда адносна вызначэння паняцця “грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь”, што выкарыстоўваецца ў артыкуле 80 Канстытуцыі.

У запыце указана, што ў Цэнтральную Камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньню рэспубліканскіх рэферэндумаў паступілі дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па вылучэнню кандыдатам ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Пазьняка З. С., які знаходзіцца ў цяпераші час за межамі Рэспублікі Беларусь.

Прааналізаваўшы палажэнні Канстытуцыі, нормы міжнародна-прававых актаў Выбарчага кодэкса, іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд адзначае наступнае.

Пры вызначэнні месца пастаяннага пражываньня трэба ўлічваць не толькі месца фактычнага знаходжання асобы ў той ці іншы перыяд часу (у Рэспубліцы Беларусь або за яе межамі), але і яго намер мець дадзенае месца ў якасці месца свайго пастаяннага пражывання. Змест гэтага паняцця прадвызначаецца мэтамі выезду (выбыцця) за межы Рэспублікі Беларусь: ці з’яўляецца выезд часовым або гэта выбыццё на пастаяннае месца жыхарства ў іншую дзяржаву.

У якасці часовага выезду можна разглядаць выезд у службовую камандзіроўку, на вучобу, адпачынак, для лячэння і па іншых уважлівых прычынах, якія сьведчаць аб часовым знаходжанні за межамі Рэспублікі Беларусь і захванні Рэспублікі Беларусь у якасці месца пастаяннага пражывання.

Канстытуцыйны Суд адзначае, што Пазьняк З. С. захоўвае грамадзянства Рэспублікі Беларусь, свой выезд разглядае як часовы з прычыны палітычнай, на яго думку, сітуацыі. Ім не афармляўся выезд на пастаяннае месца жыхарства ў іншую дзяржаву. Ён з’яўляецца старшынёй Кансэрватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ, афіцыйна зарэгістраванай Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь (пасьведчаньне № 18), што пацвярджае яго ўдзел у палітычным жыцьці Рэспублікі Беларусь.

Трэба таксама улічваць, што яму прадастаўлена прыстанішча ў замежнай дзяржаве. Артыкулам 14 Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека прадугледжана права кожнага шукаць прыстанішча ад праследавання ў іншых краінах і карыстацца гэтым прыстанішчам.

У адпаведнасці з Дэкларацыяй аб тэрытарыяльным прыстанішчы, прынятай рэзалюцыяй 2312 (ХХІІ) Генеральнай Асамблеі ААН 14 снежня 1967 г., прыстанішча, прадстаўляемае якой-небудзь дзяржавай ва ажыцяўленне свайго суверэнітэту асобам, якія маюць падставу спасылацца на артыкул 14 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, павінна паважацца ўсімі іншымі дзяржавамі. Ацэнка падстаў для прадстаўлення прыстанішча ляжыць на дзяржаве, якая прадстаўляе гэта прыстанішча (артыкул 1).

У гэтай сувязі Канстытуцыйны Суд, грунтуючыся на замацаваным у артыкуле 80 Канстытуцыі прыярытэце агульнаправавых прынцыпаў міжнароднага права і не ацэньваючы наяўнасць сапраўдных ці ўяўных падстаў для звароту Пазьняка З. С. з просьбай аб атрыманні прыстанішча ў іншай краіне, зыходзіць з смаго факта прадстаўлення яму прыстанішча і мяркуе, што рэгістрацыя ініцыятыўнай групы па яго вылучэнню кандыдатам ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь будзе сведчыць аб добрай волі нашай дзяржавы як прававой і дэмакратычнай, яе імкненні ўмацоўваць асновы народаўладдзя і жаданні правесці свабодныя і справядлівыя выбары, вырашаць пытанні, кіруючыся нормамі міжнароднага права, накіраванымі на забеспячэнне і абарону асноватворных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна.

Канстытуцыйны Суд лічыць, што з улікам выкладзеных акалічнасцей Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў мае прававыя падставы для рэгістрацыі ўказанай ініцыятыўнай групы.

У сілу прадпісанняў артыкула 3 Канстытуцыі вярхоўнай суверэннай уладай валодае народ, які можа свабодна і непасрэдна выказваць свае адносіны да Кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь як пры зборы подпісаў для яго вылучэння, так і пры галасаванні ў дзень выбараў Прэзідэнта Рэсублікі Беларусь.

Гэтае рашэнне ўступае ў сілу з дня яго прыняцця і падлягае апублікаванню ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Старшынствуючы — Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь

Р. А. Васілевіч

15 чэрвеня 2001 г., г. Мінск

№ Р-120/2001