КАМПАНІЯ НЕВЯЛІКАЯ, АЛЕ...
Вядома ўжо хто побач з Шродарам і Пуціным будзе будаваць расейска-нямецкі (ці, як называюць, “паўночны”) газаправод. Будовай трубы разам зь імі пакліканы займацца Маціяс Варніг афіцэр усходненямецкай (“гэдээраўскай”) тайнай службы бясьпекі ШТАЗІ і даўні сябручок У. Пуціна. Варніг займаўся ў разьведцы тым, што выкрадаў для СССР авіятэхналёгіі ў Заходняй Нямеччыне (ФРГ). Пасьля 1989 года (краху камунізму ва ўсходняй Нямеччыне) Варніг з афіцэра дзяржбясьпекі перарабіўся на банкіра (тыповая дарожка). Цяпер вось сябры паклікалі на газ. А там глядзіш чаго добрага яшчэ і канцлерам стане.
Тамаш Ракса, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ
Паводле польскай газэты “Факт”