АДКАЗНЫ ПЕРЫЯД ЗМАГАНЬНЯ ЗА НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ КРАІНЫ

Паважаныя сябры! Дзякуй усім, хто далучыўся да ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка.

Яшчэ засталося чатыры дні, калі можна далучыцца да тых, хто вырашыў актыўна змагацца за незалежнасьць краіны.

Зразумела якія гэта будуць “выбары”. Пуціну на саміце АСЕАН ў Малазіі далі па мардасам. Расейскя гэбісты атрымалі знак, што іх вытураць і з васьмёркі цывілізаваных разьвітых краінаў. Відавочна раскрылася іхняя палітыка, замешаная на міжнародным тэроры. Таму яны пачалі дзейнічаць нахабна. Не пасьпеў лубянская выхаванец даляцець з Малазіі да крамля, выклікаў Лукашэнку і “параіў” тэрмінова вырашаць пытаньне з утрыманьнем улады. Маскалі вырашылі беларусаў узяць заспанымі. Верагодна, што падсунуць і свой “канстытуцыйны акт”. Расейскія СМІ пра гэта трызьняць у апошні час найбольш інтэнсіўна.

Заклікаем да актыўнага змаганьня за сваю волю, за незалежнасьць Бацькаўшчыны!

Далучыцца http://web.archive.org/web/20100811003224/http://www.bielarus.net/archives/2005/11/04/382/

Інфармацыйная камісія КХП-БНФ