ПРЭЗЫДЭНЦКІЯ ВЫБАРЫ Ў БЕЛАРУСІ ПРЫЗНАЧАНЫ НА 19 САКАВІКА 2006 ГОДУ

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі прызначаны на 19 сакавіка 2006 году. Так вырашыла сёньня Палата Прадстаўнікоў, якая, згодна з Канстытуцыяй, прызначае дату выбараў кіраўніка дзяржавы. За гэта прагаласавалі ўсе 104 дэпутатаў, якія знаходзіліся сёньня ў Авальнай залі.

Як заявіла старшыня ЦВК Л. Ярмошына, ужо 23 сьнежня прэтэндэнты павінны падаць у ЦВК сьпісы сваіх ініцыятыўных групаў. Да 25 сьнежня будуць прымацца заявы кандыдатур для ўключэньня ў склад тэрытарыяльных выбарчых камісіяў ад партый, грамадзкасьці і працоўных калектываў.

Спадарства, вы можаце дапамагчы Беларусі, далучыўшыся да ініцыятыўнай групы беларускага кандыдата Зянона Пазьняка.

Заяву аб далучэньні можна падаць ва ўправе БНФ (пр. Ф. Скарыны 133-147 (ст. мэтро “Усход”)) ці праз інтэрнэт http://web.archive.org/web/20100811003224/http://www.bielarus.net/archives/2005/11/04/382/

Інфармацыйная камісія КХП-БНФ