ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ДЛЯ ЛУКАШЭНКІ І ПУЦІНА МОЖА АТРЫМАЦЦА ЯШЧЭ ГОРШ

Прызначэньне прэзыдэнцкіх выбараў на 19 сакавіка 2006 году па тэлефоне з Варшавы камэнтуе старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк:

Пазьняк: “Для нас гэта ня ёсьць нечаканасьцю. Такія размовы аб тым, што выбары будуць прызначаныя раней, вяліся. І нас гэта не зьдзіўляе. Мы гатовыя, падрыхтаваныя, мы цэлы год рыхтаваліся.

А тое, што іх зрабілі так рана — я думаю, што было ўказаньне з Масквы, ад Пуціна. Гэта маскоўская палітыка, маскоўская стратэгія. Лукашэнка тут выконвае тое, што яму скажуць.

Яны, відаць, палічылі, што так будзе найлепш — застаць зьнянацку, бо падзеі, якія разьвіваюцца, яны маглі б пайсьці ў вельмі для іх непрыемным накірунку. Яны хочуць папярэдзіць разьвіцьцё гэтых падзеяў, пакуль яны толькі ў зародку. Але можа атрымацца для іх яшчэ горш”.

Сяргей Навумчык, Радыё “Свабода”