НІКЧЭМНАСЬЦЬ ПЕРАД ЗЛОМ

16 сьнежня 2005 г. Швэдская газэта “Dagens Nyheter” друкуе паліцэйскі рэпартаж са Стакгольма. Камісар Патрык Асльквіст распавядае пра посьпехі свайго аддзела па барацьбе з вулічнай злачыннасьцю і гвалтаўнікамі. Кажа, што пасьля актывізацыі паліцэйскай выведкі ўдалося нейтралізаваць дзейнасьць шэрагу злачынцаў. Днямі аддзел злавіў дзьвюх асобаў па падазрэньні ў гвалтаваньні жанчынаў на вуліцах. Цяпер яны ў арышце на допыце. Трэці з затрыманых пасьля допыту быў адпушчаны і зьнік. Яшчэ за пяцьцю злачынцамі вядзецца пагоня.

Наш камэнтар: Якія ж бліскучыя посьпехі стакгольмскай паліцыі! Двух злавілі, адзін уцёк... Беларус, які начытаўся манаграфяў пра ваяўнічых вікінгаў і Карла ХІІ, пры сустрэчы з сёньняшняй Швэцыяй перажывае шок. Шакіруе грунтоўны інфантылізм швэдскага грамадства. Сацыял-дэмакратычная ўлада на працягу дзесяцігоддзяў давяла некалі магутную краіну да сацыяльна мізэрнага становішча. Абвясьціўшы курс на “гуманізм”, сацыялісты даўно ўжо раскрылі дзьверы дзяржавы для ўсіх. Трэба прызнаць, што на сотні тысячаў прагных галадранцаў з усяго сьвету ў Швэцыі знаходзілі палітычны прытулак адзінкі сапраўдных палітычных уцекачоў, жыцьцю і здароўю якіх сапраўды існавала пагроза ў дыктатарскіх краінах. Памятаю, як ў 1976 г. выратаваўся ў Швэцыі наш эфіёпскі сябра па Маскоўскім унівэрсітэце Вупшыд. З марксістоўскай радзімы прыяцелі паведамілі яму, што ягонае імя ў сьпісе на расстрэл (тады загінулі тысячы маладых людзей). КГБ узяўся актыўна дапамагаць эфіёпскім таварышам, гвалтоўна захопліваючы эфіёпскіх студэнтаў прама ў інтэрнатах і адвозячы іх у аэрапорт, дзе іх ужо чакаў самалёт на чырвоную Адзіс-Абэбу. Вупшыд разам з іншымі эфіёпскімі хлопцамі суткамі дзяжурыў у пакоі сваёй зямлячкі, якую гэбэ спрабавала захапіць такім чынам. І яны перамаглі! Купка упартых і сьмелых людзей, салідарнасьць сяброў не дазволіла маскоўскаму рэжыму выслаць на зьнішчэньне дзяўчыну. Эфіёпы падаліся ў Швэцыю. Пражылі там доўгія гады, нарадзілі дзяцей. І ведаеце, што вымушаны былі зрабіць у канцы 1990-х гадоў? Пераехаць у іншы раён Стакгольма, “бо наш квартал засяліла афрыканская моладзь, працаваць ня хочуць, ляжаць на ходніках, паўсюль наркотыкі, гвалт, нават забойствы, пра якія раней у Стакгольме ніхто ня чуў...” (цытуем эфіёпаў). Вось так. Цяпер у Швэцыі на восем мільёнаў насельніцтва роўна адзін мільён імігрантаў. Большасьць з апошніх не жадае працаваць, весела жыве на вялікую “сацыяльную дапамогу” (на грошы працуючых швэдаў), і паціху выціскае з кварталаў мясцовых жыхароў (нават працуючых афрыканцаў!). Да навязьлівых гасьцей з Азіі-Афрыкі (хаця якія яны госьці? — усім раздадзены швэдскія пашпарты) з канца 1980-х гадоў масава падключыліся русскіе товарішчі, якія арганізавалі сетку лякальных мафіяў (“ленінградская”, “маскоўская”, “сібірская”). Стакгольм абпісаны расейскімі мацюкамі, на вуліцах гвалтуюць швэдскіх жанчынаў, паліцыя пасьля допыту адпускае бандытаў, кажучы “прыйдзеце заўтра...” Лібэральны Захад, які вывесіў над сабой дэмагагічны лёзунг “Multirasial Society” (“Шматрасавае грамадзтва”), абсалютна безабаронны, пакінуў свае нацыянальныя грамадзтвы на зьдзек агрэсіўным чужаніцам і маскоўскай агентуры, якія з гіканьнем і сьвістам атабарваюцца ў цывілізаваных краінах. Ня будзем жа зьдзіўляцца, калі эўрапалітыкі заяўляюць нам: “А якая розьніца, весьці радыёперадачы на Беларусь па-расейску ці яшчэ па-якому? А нам ўсё адно...”. Яны ўжо скора прафукаюць свае ўласныя мовы і краіны.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ