НАСТУПСТВЫ ШЫЗОІДНАГА ЛІБЕРАЛІЗМУ

14 сьнежня 2005 г. Бэльгійская газэта “Le Soir” піша пра драматычныя падзеі ў Аўстраліі. З 10 сьнежня на пляжах і ў прадмесьцях буйнейшага горада Аўстраліі Сіднэя адбываюцца сутычкі з паліцыяй белай моладзі ўдзень і арабскай моладзі ўначы. Арабскіх імігрантаў у Аўстраліі жыве 300 тысячаў на 20 мільёнаў насельніцтва краіны, якая займае цэлы кантынэнт. Напярэдадні арабы напалі на пляжы на дзьвюх жанчынаў-выратавальніцаў. Гэты інцыдэнт справакаваў хвалю маладзёвага пратэсту. Тысячы аўстралійскіх хлопцаў і дзяўчат выйшлі на вуліцы пад аўстралійскімі дзяржаўнымі сцягамі і запатрабавалі высяліць з краіны агрэсіўных чужаніцаў. Пад гарачую руку дасталося палісмэнам і некалькім імігрантам. Уначы арабская моладзь на манер сваіх калегаў з французкіх прадмесьцяў граміла аўтамабілі і вітрыны. Аўстралійскае кіраўніцтва заяўляе, што не дапусьціць расізму і абароніць усіх. Крызіс працягваецца.

Наш камэнтар: Можа 300 тысячаў прадстаўнікоў абсалютна чужой культуры, мовы і традыцыяў для Аўстраліі і “няшмат”. Хаця ня трэба забывацца, што жывуць гэтыя прадстаўнікі вельмі кампактна, у лепшых раёнах Аўстраліі і становіцца іх з кожным годам усё болей. СМІ Аўстраліі, а за імі многіх іншых краінаў паведамляюць, што “аўстралійскія маладзёны былі нападпітку і вельмі разьюшаныя”. Атрымліваецца, што дэманстраваць пад дзяржаўна-нацыянальным сьцягам могуць толькі алкаголікі і хуліганы? (Знаёмая нам трактовачка, ці ня праўда?). Атрымліваецца, што пяць тысячаў маладых напіліся і пачалі дэманстраваць? Так, відаць, хацелася б прадставіць сутнасьць канфлікту аўстралійскаму эстэблішмэнту, які ўжо не кантралюе сітуацыю. Прычым, не кантралюе даўно, шэраг гадоў, дазволіўшы засяляць краіну эўрапейскай традыцыі цэлым натоўпам з іншых рэгіёнаў сьвету. Лібэральна-сацыялістычная кампанія пад лёзунгам “шматрасавага грамадзтва” давяла да выбуху і далёкую Аўстралію. Эстэблішмэнт насіўся з “правамі чалавека”, занядбаўшы правы нацыі — правы на сваю тэрыторыю, сваю дзяржаву, сваю нацыянальную бясьпеку. Аўстралійская моладзь не прымае гэтую тупіковую палітыку “адкрытых дзьвярэй”. Ня хоча цярпець болёй выхадкі чужынцаў, што атабарыліся ў Аўстраліі. Моладзь ня хоча, каб аўстралійская радзіма ператварылася праз пару пакаленьняў у нейкую джамахэрыю з эўрапейскай меншасьцю. Рэзкую рэакцыю маладых на крывадушны “інтэрнацыяналізм” палітычнага кіраўніцтва мы назіраем ва ўсіх заходніх краінах. Моладзь бачыць, як дзяржчынавенства жыве са сваімі семьямі ў ізаляваных спэцкварталах, якія ахоўваюць спэцслужбы, а ўсім астатнім чыноўнікі прапануюць братацца з сотнямі тысячаў чужынцаў, якія заяўляюць — “а гэта наша краіна”. Ня трэба зьдзіўляцца, што правальныя палітыкі спрабуюць выставіць сацыяльны пратэст у вобразе “пьянай выхадкі экстрэмістаў”. Ня ўдасца, гэта ім — дзяржкіраўнікам — пара ацьверазьвець і паглядзець на рэчаіснасьць.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ