ТРЫВОЖНЫЯ ДЫЯЛЁГІ

Карэспандэнт: “А якія праблемы, апроч тэлефона?”

Прышчэпа: “Людзі ніякага быдла не трымаюць. Яны нічога ня сеюць, а толькі ходзяць, каб дзе-небудзь сьперці і прадаць”

Карэспандэнт: “А шмат такіх у Цяпіне?”

Прышчэпа: “Шмат. Вось глядзіце па вуліцы: адна хата, другая, трэцяя. Яны працаваць ня хочуць. Працаваць тут можна, але яны ня хочуць”

Карэспандэнт: “А ад сельсавету можна дамагчыся нечага?”

Прышчэпа: “Нічога!”

Паводле: Ягор Маёрчык, Цяпіна, Чашніцкі раён; радыё “Свабода”

У апошні час часьцей і часьцей можна прачытаць і пачуць нешта падобнае. Гэтая зьява (адмаўленьне ад працы і выжываньня) раней была цалкам не характэрная для Беларусі. Гэта ўжо расейскі быт, зь якога заўсёды грэбліва сьмяяўся беларус. Цяпер мы бачым як духоўны рэгрэс, “расейшчына” датыкаюць беларускай душы. Братове, змагаймася з прамаскоўскім рэжымам, ратуйма нашы душы!

Тамаш Ракса, Паводле радыё “Свабода”