ЗАЯВА
Заява
У Пракуратуру Рэспублікі Беларусь
Ад грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
Пазьняка Зянона Станіслававіча.
Зьвяртаю ўвагу, што дзяржаўныя асобы, ворганы ўлады і сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі груба парушаюць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Сутнасьць парушэньняў заключаецца ў наступным:
Не існуе дзяржавы з назвай “союзное государство”. Аднак шэраг адказных дзяржаўных службовых асобаў заключылі змову з кіраўніцтвам іншай дзяржавы (Расейскай Фэдэрацыі) і стварылі незаконныя ворганы гэтай неіснуючай дзяржавы. Праз дзейнасьць гэтых незаконных ворганаў вядзецца разбурэньне канстытуцыйных асноваў дзяржавы Рэспубліка Беларусь. Групоўка адказных службовых асобаў пад прыкрыцьцём ворганаў “союзного государства” працуюць ў інтарэсах Расеі. Фактаў незаконнай антыканстытуцыйнай дзейнасьці дастаткова. Рэгулярна па беларускім тэлебачанні, радыё, у афіцыйных газэтах “Беларусь сегодня” (“Советская Белоруссія”), “Звязда” і іншых адказныя дзяржаўныя службовыя асобы і журналісты расказваюць пра дзейнасьць ворганаў незаконнай дзяржавы пад назвай “союзное государство”. (Гл. напр. у газэце “Зьвязда” 8.XII.2005 г. рубрыку “Саюзнае веча” і дадатак “Союз” да газэты “Советская Белоруссія” (ці “Белорусь сегодня”)
Прашу адчыніць крымінальную справу па факту злоўжываньня службовым становішчам адказнымі дзяржаўнымі службовымі асобамі Рэспублікі Беларусь, якія працуюць у незаконных фармаваньнях незаконнай дзяржавы пад назвай “союзное государство” і сталі на шлях здрады дзяржаўным інтарэсам Рэспублікі Беларусь.
12 сьнежня 2005 г.
Зянон Пазьняк