НАРОДНАЯ МІНУЎШЧЫНА — ГЭТА МЫ

11 сьнежня 2005 г. Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” піша пра разьвітаньне жыхароў Лёндану з двухпавярховымі рэйсавымі аўтобусамі, якія праслужылі сталіцы роўна 50 гадоў. Чырвоныя аўтобусы сталіся адным з сымвалаў Лёндану, жыхары гораду з сантымэнтам ставяцца да гэтых помнікаў дызайну. Кніга пісьменьніка Трэвіса Элбароў “Любімы аўтобус” сталася нават сёлетнім бэстсэлерам у Брытаніі. На памяць кожная сямья хоча пакінуць сябе хаця б маленькую мадэль аўтобуса. Мэрыя вырашыла, што чырвоны аўтобус ня зьнікне зусім з вуліцаў сталіцы, а будзе служыць на турыстычных маршрутах.

Наш камэнтар: Кожны з нас можа ўспомніць, зь якой ардынскай пасьлядоўнасьцю савецкія ўлады зьнішчалі і выкідвалі на сьметнік усё, што нагадвала людзям пра народную мінуўшчыну. Рэжым зьнішчаў нашы помнікі культуры і гісторыі, могілкі, паркі, цэлыя ландшафты. Эстафэту акупацыйнага маразму пераняў цяперашні антыбеларускі рэжым. Нават праспэкт свайго бальшавіка Машэрава лукашысты перайменавалі ў пр. Победітелей. Народ спачатку пытаўся, што за пераможцы такія? Аказваецца, гэта яны — тыя, што растапталі нацыянальны Бел-Чырвона-Белы сьцяг і ліквідуюць у Беларусі ўсё беларускае — называюць сабе “победітелямі”. І па праспэкце свайго імя лётаюць на мэрсах у Дразды. Вядома, што Садам любіў называць праспэкты ў свой гонар і думаў, што перамог свой народ.

Юрка Марозаў, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ