УРЭШЦЕ ЎСТРЫВОЖЫЛАСЯ АМЭРЫКА

Стала вядома, што Расея прадае іранскаму рэжыму сучасьнейшы зянітна-ракетны комплекс “Тор-М1”. 6 сьнежня з афіцыйнай заявай выступіў прадстаўнік Дзярждэпартаманту ЗША Эдэм Эрэлі. Ён сказаў: “Іран — дзяржаўны спонсар тэрарызму, і мы разглядаем гэтую зьдзелку ў гэтым кантэксьце”. А маскоўскі міністар вайны Іваноў ў адказ сасклябіў у сваім бюро лубянскую ўсьмешачку і адпарыраваў: “Гэта адназначна ня выкліча зьменаў у балансе сілаў у рэгіёне”. Ды дадаў, што згаданы комплекс ёсьць абарончым узбраеньнем, а зьдзелка адпавядае міжнароднаму заканадаўству. Вось такі іхны “адказ Чэмбэрлену”. Наступ варвараў на тэгэранскім і менскім напрамках працягваецца.

Працягваецца фашыстоўская вайна таксама й на ўнутраным расейскім фронце. 5 сьнежня яе галоўнай арэнай сталася вуліца Полбіна ў Маскве. Там групоўка з дзесяці маладых галаварэзаў напала на аднаго армяніна. З нажавымі раненьнямі мужчына быў дастаўлены ў шпіталь. Пазьней расейскія фашысты напалі на групу рабочых з краінаў СНД. Тыя, аднак, пачалі актыўна і арганізавана адбівацца ад забойцаў. Маскоўскія СМІ не ўдакладняюць, зь якіх краінаў былі гэтыя рабочыя (вядома, што маскалі ўпарта пазьбягаюць згадкі пра беларускія ахвяры расейскага фашызму). А міліцыя заявіла, што “гэтыя інцыдэнты ня маюць нацыянальнай падаплёкі”.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ