“НЕМЦАМ ТРЭБА ЎРЭШЦЕ ЗРАЗУМЕЦЬ”
30 лістапада 2005 г. Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” паведамляе пра захоп у Іраку ў закладнікі нямецкай грамадзянкі Сюзаны Остхоф. 43-гадовая жанчына ўжо на працягу 20 гадоў працавала ў Іраку, займалася архэялягічнымі раскопкамі, цудоўна валодае арабскай мовай. У часы крызісу яна займалася дастаўкай у няшчасную краіну мэдыкамэнтаў. Яе маці плача і зьвяртаецца са старонак газэтаў і тэлеэкранаў да тых, хто захапіў ейную дачку: “Яна так любіць ваш народ, вашу культуру. Адпусьціце яе...”.
Наш камэнтар: Немцам трэба ўрэшце зразумець, што іхную грамадзянку захапілі ў палон якраз менавіта таму, што яна любіць людзей і культуру Ірака, што прыносіць краіне карысьць. Таму што зрабілі гэтае злачынства не ірацкія патрыёты, а чужынскія наёмнікі па загаду ворагаў чалавецтва, што сядзяць у Крамлі і на Лубянцы. Давайце ўспомнім, як праз пару дзён пасьля масавага забойства дзяцей рукамі лубянскіх эсэсцаўцаў у Беслане італьянцы арганізавалі стотысячную дэманстрацыю салідарнасьці з ахвярамі Беслану ў цэнтры Рыму. На наступны дзень невядомыя тэрарысты захапілі ў Іраку дзьвюх італьянскіх журналістак. І італьянцы вымушаны былі маніфэставаць ужо за сваіх. А тут напярэдадні першага выступу ў Бундэстагу новай канцлершы Мэркэль трэба было папсаваць сацыяльна-палітычны клімат, падкрэсьліць, што пасьля халуйскага Шродэра Масква не прызнае новае кіраўніцтва Нямеччыны. Спадзяемся, што нямецкі эстэблішмэнт урэшце зразумее жорсткую маскоўскую гульню. І дасьць адлуп арганізатарам тэрору.
Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ