ЛІСТ З ЭЎРАПАРЛЯМАНТУ
Пераклад з франц.
Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — Беларускі Народны Фронт
Менск, Беларусь
Мусью,
Эўрапарлямант атрымаў вашыя лісты, у якіх вы аспрэчваеце радыётрансляцыю на расейскай мове беларускімі радыёстанцыямі і патрабуеце адстаўкі Эўракамісара мадам Бэніты Фэрэры-Вальднэр.
Адказваючы на першую пазыцыю, я хацеў бы зьвярнуць вашую ўвагу на факт, што Эўрапарлямант у апошнім часе прагаласаваў шэраг рэзалюцыяў па сітуацыі на Беларусі па парушэньнях правоў чалавека і адсутнасьці свабоды слова ў СМІ. Ён запатрабаваў таксама стварыць альтэрнатыўныя крыніцы інфармацыі, а менавіта тэлестанцыі і радыёстанцыі ў суседніх краінах (Польшчы і/або Летуве), каб прарваць ізаляцыю Беларусі і дасягнуць як мага большую колькасьць грамадзянаў. Вы знойдзеце гэтыя рэзалюцыі на сайце Эўрапарляманту праз канал “OEIL”:
www.europarl.eu.int
націскаючы на клік “Suivi des procerudes ge recherché”, потым націснуць “Titres” і ўвесьці слова: Bielorussie.
Там вы знойдзеце апошнія рэзалюцыі, прынятыя Эўрапарлямантам.
Што тычыцца магчымага кантракту з нямецкім радыё Вэльле, каб перадаваць праграмы па радыё і інтэрнэце на Беларусь, я прапаную вам зьвярнуцца па інфармацыю ў Гендырэкцыю замежных сувязяў Эўракамісіі па Беларусі:
www.europarl.eu.int
Што тычыцца мадам Бэніты Фэрэра-Вальднэр, то я павінен параіць вам зьвярнуцца да працэдуры Эўракамісіі. Прэзыдэнт Камісіі прызначаецца Радай большасьцю галасоў, і Парлямант адабрае альбо адкідвае прапануемае прызначэньне. Да таго ж, у адпаведнасьці з вызначаным Прэзыдэнтам дзяржавы-сябры прызначаюць камісараў. Пасьля прыняцьця галасаваньнем Прэзыдэнт і іншыя сябры Камісіі прызначаюцца Радай.
Я прапаную вам зьвярнуцца непасрэдна да мадам Бэніты Фэрэра-Вальднэр, каб выказаць ёй сваё незадавальненьне на тэму радыёперадачаў на расейскай, а не на беларускай мове.
Увесь у спадзяваньні, што сітуацыя ў вашай краіне будзе разьвівацца ў спрыяльных умовах, і выказваю вам, мусью, мае самыя выдатныя сэнтымэнты.
Жан-Луі Куньён
Загадчык аддзела
Jean-Louis Cougnon, chef de Division
Інфармацыйная камісія КХП — БНФ