ЧАРГОВАЯ АТАКА НА ЛІТАРАТУРУ
Рэжымная агентура распалавініла “Саюз беларускіх пісьменьнікаў”. Лукашысты стварылі свой прарэжымны “саюз” з малавядомых і невядомых пісьменьнікаў, які ўзначаліў генэрал Чаргінец. Усё робяць па шаблону, які ўпершыню (у 1999 г.) выпрабавалі на БНФ. Тады пісьменьнікі падтрымалі “прагматыкаў-раскольнікаў”, якія былі нібыта за “абнаўленьне” Фронта. Цяпер, калі чарга дайшла і да пісьменьнікаў, яны раптам таксама загаварылі пра “маральны выбар”. Дайшло? Сумняваюся. Проста ў 1125 раз наступілі на граблі.
Тамаш Ракса, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ