ЛАПЦЮЖНАЯ РАДАСЬЦЬ “ЭКАНАМІСТА”

Працягваем публікацыі “эўратупізмаў”. Ангельскі часопіс “The Economist” радасна паведаміў, што беларуская “апазыцыя” вырашыла “выбраць колер сініх джынсаў колерам апазыцыі. У верасьні апазыцыйны актывіст Мікіта Сасім, — піша “Эканаміст”, — зрабіў са сваёй джынсавай кашулі сьцяг перад тым, як яго жорстка зьбілі міліцыянты. Цяпер дэмакраты Беларусі, — паведамляе, — “Эканаміст”, — спадзяюцца, што іхны пошук сымбаля скончаны.”

Гэта той самы “Эканаміст”, які некалі абплёўваў беларускую мову (мы гэта памятаем). Такое ўражаньне, што гэты журнальчык спэцыялізуецца цяпер на выстаўленьні беларусаў у якасьці дурняў. Пачакайце, “рэвалюцыянэры”, ён яшчэ вам у сымбалі ня толькі порткі, але і лапці прапануе.

Тамаш Ракса, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ